Тадэвуш Ружэвіч | |
---|---|
Tadeusz Różewicz | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Тадэвуш Ружэвіч |
Псеўданімы | Satyr[1] |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1921[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 2014[3][4][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Wiesława Różewicz[d] |
Дзеці | Jan Różewicz[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | з 1944 |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Тадэвуш Ружэвіч (польск.: Tadeusz Różewicz; 9 кастрычніка 1921 — 24 красавіка 2014) — польскі паэт, пісьменнік і драматург. Лаўрэат мноства прэмій, ганаровы доктар некалькіх універсітэтаў Польшчы. Член акадэмій мастацтваў Германіі (член Баварскай акадэміі мастацтваў (1981), член Берлінскай акадэміі мастацтваў (1987).
Уладзімір Брытанішскі ўключыў Ружэвіча (разам з Каханоўскім, Міцкевічам, Выспяньскім) у лік драматургаў, якія «стваралі польскую драматургію, стваралі і абнаўлялі польскі тэатр». Марцін Эслін у кнізе «Тэатр абсурду» разам з Славамірам Мрожакам і Тадэвушам Кантарам прылічвае Ружэвіча да прадстаўнікоў тэатра абсурду. З'яўляючыся прадстаўніком «пакалення Калумбаў», Ружэвіч-паэт вядомы як аўтар «голай», аскетычнай лірыкі.
На беларускую мову творы Ружэвіча перакладалі Янка Брыль, Марына Казлоўская, Язэп Семяжон, Максім Танк, Юлія Цімафеева ды іншыя.