Таемнік лускаваты | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Тае́мнік лускаваты, або Грымотнік, або Цар-трава, або Вясёлка[1][2] (Lathraéa squamária) — від кветкавых раслін роду Таемнік (Lathraea) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae) (раней адносілі да сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae)).
Расліна вышынёй 15-30 см, якая паразітуе на каранях дрэў і кустоў (ляшчына, вольха, бук, чаромха звычайная і інш.), цалкам пазбаўлена хларафілу. Першыя гады (да 10 гадоў) карэнішчы расліны развіваюцца пад зямлёй, пасля чаго з’яўляюцца суквецці. Час вегетацыі — вясна (красавік — май), падчас руху соку ў расліны-«гаспадара». У некаторыя гады расліна можа не расці над зямлёй[3].
Лісце лускаватае.
Суквецце — гронка, кветкі чырвоныя або малінавыя, з чатырма тычынкамі.
Каробачка аднагнёздавая, двухстворкавая.
Расце ў цяністых месцах у лясах Еўропы і на Каўказе. Адзіны прадстаўнік роду, які сустракаецца на тэрыторыі Расіі і сумежных краін[4]. Тыповы для шыракалістых і ялова-шыракалістых лясоў. Сустракаецца таксама ў лясах умеранага клімату ад Заходняй Еўропы да Пакістана і Індыі[5].
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[6][7].
Расліна атрутная, ужыванне можа выклікаць атручванне, аднак, выкарыстоўваецца ў медыцыне[8].
Лекавай сыравінай з’яўляўся корань таемніка лускаватага (лац.: Radix Squamariae).
Па дадзеных The Plant List на 2013 год[9], у сінаніміку віду ўваходзяць: