Тайбэй 101 | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Тайбэй, Тайвань |
Будаўніцтва | 2004 |
Прызначэнне | бізнэс-цэнтр |
Адкрыццё | 14 лістапада 2005 |
Архітэктурны стыль | постмадэрнізм[d] |
Вышыня | 508 м[2] або 2 м[3] |
Вышыня па шпілі | 509,2 м |
Вышыня па даху | 449,2 м |
Вышыня па верхнім паверсе | 439,2 м |
Колькасць паверхаў | 101 |
Колькасць падземных паверхаў | 5[4] |
Колькасць ліфтаў | 61, уключаючы двухпавярховыя чоўны і 2 хуткасных назіральных ліфта |
Плошча | 412500 м² |
Уласнік | Taipei Financial Center Corp. |
Архітэктар | C.Y. Lee & Partners |
Інжынер-будаўнік | Thornton Tomasetti[d] |
Забудоўшчык |
KTRT Joint Venture, Samsung Engineering & Construction |
Emporis | 100765 |
SkyscraperPage | 18 |
Сайт | taipei-101.com.tw (кіт.) (англ.) |
![]() |
Тайбэй 101 — небаскроб, размешчаны ў сталіцы Тайваня Тайбэі. Колькасць паверхаў — 101, вышыня — 509,2 м (разам са шпілем). На ніжніх паверхах знаходзяцца гандлёвыя цэнтры, на верхніх размешчаны офісы. З’яўляецца другім па вышыні ў свеце сярод усіх будынкаў, пасля Бурдж-Халіфа ў Дубаі.
Будаўніцтва небаскроба пачалося ў 1999 годзе. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 17 лістапада 2003 года, у эксплуатацыю быў уведзены 31 снежня 2003 г. Кошт небаскроба склаў 1,7 млрд долараў.
У гэтым небаскробе знаходзяцца адны з самых хуткіх у свеце ліфтаў, якія падымаюцца з хуткасцю 63 км/гадз. З пятага паверху да агляднай пляцоўкі на 89-м можна даехаць за 39 секунд.
Будынак са шкла, сталі і алюмінія падтрымліваюць 380 бетонных апор, кожная з якіх уваходзіць у зямлю на 80 м. Небяспеку абвальвання пры урагане або землетрасенні зніжае велізарны 660-тонны шар-маятнік, змешчаны паміж 87 і 91 паверхамі. Па словах інжынераў, вежа зможа вытрымаць моцныя ваганні на працягу 2500 гадоў.
Тайбэй 101 — першым чынам, офісная вежа. Тут размешчаны офісы мноства кампаній, сярод якіх:[5]