Гэта травяністыя расліна з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло нясе два шырокіх супрацьлеглых ліста, авальнай формы, якія размяшчаюцца амаль гарызантальна.
Сцябло заканчваецца падоўжаным шматкветкавым суквеццем. Кветкі дробныя, зялёна-жаўтаватыя. Форма кветак нагадвае кроплі. Знешнія лісточкі калякветніка зялёныя. Плод — каробачка.
Арэал віду ахоплівае большую частку Еўропы, Каўказ, Заходнюю Сібір, Малую і Сярэднюю Азію. Тайнік яйкападобны сустракаецца амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Украіны гэты від распаўсюджаны ў большай частцы. Расце на вільготных месцах у ліставых лясах. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[3].
Listera — Тайник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 349, 350. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.