Такаферолы

Такаферолы (ад стар.-грэч.: τόκος — «патомства», і φέρειν — «прыносіць») — клас хімічных злучэнняў, метылаваныя фенолы. Многія такаферолы, а таксама адпаведныя ім такатрыенолы, біялагічна актыўныя і ў сукупнасці называюцца вітамінам E.

Такаферолы зарэгістраваны як харчовыя дабаўкі E306 (сумесь такаферолаў), E307 (α-такаферол), E308 (γ-такаферол) і E309 (δ-такаферол).

Гісторыя адкрыцця і этыялогія назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Альфа-такаферол (α-такаферол) выдзелены Г. Эвансам у 1936 годзе як біялагічна актыўны агент — харчовы фактар фертыльнасці пацукоў, і ён быў названы такаферолам ад грэчаскіх слоў τόκος («нараджэнне») і φέρειν («выношваць», «пераносіць»), гэта значыць яго назва пазначае «выношваць цяжарнасць», з канчаткам -ol, якія абазначаюць яго прыналежнасць да спіртоў[1][2].

Біялагічная роля

[правіць | правіць зыходнік]

Такаферолы маюць біялагічную актыўнасць і называюцца вітамінам Е. Такатрыенолы, роднасныя такаферолам злучэнні, таксама маюць актыўнасць вітаміна Е. Усе гэтыя рэчывы, якія валодаюць вітамінавай актыўнасцю, называюць «вітамінам Е»[3].

Вітамін Е — антыаксідант, ён прадухіляе акісленне ненасычаных ліпідаў і тым самым засцерагае біялагічныя мембраны  (англ.) ад разбурэння. Дзякуючы гэтаму вітамін E шырока ўжываецца як харчовая дабаўка[3].

Пры авітамінозе вітаміна Е парушаюцца функцыі размнажэння, функцыі сасудзістай і нервовай сістэм[3]. Недахоп такаферола прыводзіць да бясплоддзя, мышачнай дыстрафіі, некрозу печані і інш.[4]

Для дарослага чалавека сутачнае запатрабаванне ў вітаміне Е ў пераліку на α-такаферол складае 10 мг[3].

У 2021 годзе даследчыкі выявілі, што вытворнае такаферолу з скарочаным бакавым ланцугом індукуе апаптоз пухлінных клетак, змяняе патэнцыял мітахандрыяльнай мембраны, а таксама рэгулюе пэўныя апаптатычныя бялкі, якія адносяцца да фактараў росту[5].

Фізічныя ўласцівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Такаферолы добра растваральныя ў раслінных алеях, спірце, серным і петралейным эфірах, хлараформе і гексане[3].

Знаходжанне ў прыродзе

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная прыродная крыніца такаферолаў — раслінныя прадукты. Такаферолы змяшчаюць практычна ўсе прадуктах харчавання, у прыватнасці, хлеб, залежна ад гатунку, змяшчэнне такаферолу — 2-4 мг на 100 г прадукту, у крупах — 2-9 мг/100 г. Найвышэйшае змяшчэнне такаферолаў — у алеях: кукурузны алей змяшчае 40-80 мг такаферолу на 100 г прадукту, сланечнікавы — 40-70 мг/100 г, баваўняны — 50-100 мг/100 г[3].

α-такаферол з’яўляецца асноўным кампанентам вітаміна Е і ў харчовых дабаўках, і ў прадуктах еўрапейскай дыеты, у якой асноўнымі яго харчовымі крыніцамі з’яўляюцца аліўкавы і сланечнікавы алей[6], тым часам як γ-такаферол з’яўляецца найбольш распаўсюджанай формай вітаміна Е ў амерыканскай дыеце праз больш высокае спажыванне соевага і кукурузнага алею[6][7].

У аснове ўсіх такаферолаў ляжыць храманальнае кольца, да якога далучаны:

  • гідраксільная група, якая лёгка аддае атам вадароду ў рэакцыях са свабоднымі радыкаламі і гэтым аднаўляе іх, абараняючы іншыя арганічныя рэчывы ад акіслення;;
  • гідрафобны  (руск.) вуглевадародны ланцуг, які палягчае пранікненне скрозь біялагічныя мембраны (у такатрыенолах, у адрозненне ад такаферолаў, гэты ланцужок утрымоўвае падвойную сувязь);
  • нуль, дзве ці тры метыльныя групы, месца далучэння якіх моцна ўплывае на біялагічную актыўнасць.
Асноўныя формы такаферолу
(RRR)-α-такаферол — прыродная і найбольш біялагічна актыўная форма з усіх такаферолаў
У адпаведнасці з колькасцю і месцам далучэння метыльных груп вылучаюць α-такаферол, β-такаферол, γ-такаферол і δ-такаферол
Форма Структура
α-такаферол
β-такаферол
γ-такаферол
δ-такаферол
α-такаферол ацэтат[en]

Стэрэаізамерыя вуглевадароднага ланцуга таксама моцна ўплывае на біялагічную актыўнасць такаферолаў. Найбольш актыўнай з’яўляецца прыродная форма — (RRR)-α-такаферол.

Зноскі

  1. Морозкина, Мойсеёнок 2002, с. 66-72.
  2. Bell 1987, p. 183-186.
  3. а б в г д е Лакиза, Неудачница 2015, с. 93-96.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  5. Gok, Kuzmenko, Babinskyi, Severcan 2021, p. 271-287.
  6. а б Wagner, Kamal-Eldin, Elmadfa 2004, p. 169-188.
  7. Jiang, Christen, Shigenaga, Ames 2001, p. 714-722.