Таксаплазмоз | |
---|---|
| |
МКХ-10 | B58. |
МКБ-10-КМ | B58.9 і B58 |
МКХ-9 | 130 |
МКБ-9-КМ | 130.9[1][2], 130[1][2] і 130.7[2] |
DiseasesDB | 13208 |
MedlinePlus | 000637 |
eMedicine | med/2294 |
MeSH | D014123 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таксаплазмоз — паразітарнае захворванне чалавека і жывёл, выклікаецца таксаплазмамі Toxoplasma gondii. Крыніца інвазіі — розныя віды (звыш 180) хатніх і дзікіх млекакормячых (кошкі, сабакі, трусы; драпежнікі, траваедныя, грызуны).
Адрозніваюць прыроджаны і набыты (востры і хранічны) таксаплазмоз. Пры прыроджаным таксаплазмозе назіраюцца гібель плоду ў чэраве маці, смерць нованароджанага ў выніку агульнай інфекцыі або пашкоджанне нервовай сістэмы, вачэй і іншых органаў.
Вострая набытая форма працякае як тыфападобнае захворванне (з высокай тэмпературай, павелічэннем печані, селязёнкі) або з паразай нервовай сістэмы (галаўны боль, курчы, ваніты, паралюшы і інш.) Часцей таксаплазмоз працякае хранічна, з субфебрыльнай тэмпературай, галаўным болем, павелічэннем лімфавузлоў і печані, паніжэннем працаздольнасці; можа суправаджацца паразай вачэй, сэрца, нервовай і іншых сістэм і органаў. Таксаплазмоз можа працякаць і ў латэнтнай (схаванай) форме.