Таксікалогія

Таксікалогія
Выява
Прадмет вывучэння таксін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таксікало́гія[1] (ад грэч. τοξικος — яд і λογος — навука, г.зн. τοξικολογία — навука пра яды) — навука, якая вывучае ядавітыя (таксічныя) рэчывы, патэнцыйную небяспеку іх уздзеяння на арганізмы і экасістэмы, механізмы таксічнага дзеяння, а таксама метады дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння паталагічных працэсаў у арганізме. Цесна звязана з фармакалогіяй, паталагічнай фізіялогіяй, эксперыментальная тэрапіяй.

Адным з найважнейшых раздзелаў таксікалогіі з’яўляецца медыцынская таксікалогія, галоўнымі задачамі якой з’яўляюцца прафілактыка, дыягностыка і лячэнне захворванняў, звязаных з уздзеяннем хімічных рэчываў і яго аддаленымі наступствамі. Медыцынская таксікалогія ўключае агульную, клінічную і прафілактычную таксікалогію[2]. Адным з напрамкаў медыцынскай таксікалогіі разглядаюць так званую лекавую таксікалогію[2].

Сярод іншых раздзелаў таксікалогіі: ваенная, судовая, харчовая, сельскагаспадарчая, прамысловая, радыяцыйная, авіяцыйна-касмічная і іншыя.

Як навука, таксікалогія ўзнікла ў сярэдзіне XIX стагоддзя[1]. Заснавальнікам расійскай таксікалогіі лічыцца Я. В. Пелікан[1][2]. У Беларусі даследаванні па таксікалогіі вядуцца з 1940-х гадоў у медыцынскіх, ветэрынарных і сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных установах, Беларускім навукова-даследчым санітарна-гігіенічным інстытуце[1].