Таксін | |
---|---|
Вывучаецца ў | таксікалогія, toxinology[d] і food toxicology[d] |
Код WordLift | data.wordlift.io/wl01714… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таксі́н[1] (стар.-грэч.: τοξικός (toxikos) — атрутны) — яды біялагічнага паходжання.
Выпрацоўваюцца напрыклад пухлінавымі клеткамі, інфекцыйнымі (лац.: inficio — насычаць, заражаць) агентамі — бактэрыямі, вірусамі, грыбамі (мікатаксін), або паразітамі, у прыватнасці гельмінтамі. Шырокая група таксінаў выпрацоўваецца раслінамі і марскімі бесхрыбтовымі. Таксіны маюцца ў ядах пчол, змей, некаторых павукоў і скарпіёнаў. Таксіны расліннага паходжання (фітатаксіны): рыцын з насення клешчавіны, абрын (з абрусу).
Найбольш вядомыя мікробныя таксіны, сярод якіх адрозніваюць экзатаксіны і эндатаксіны.
Экзатаксіны (простыя бялкі) утвараюцца грамстаноўчымі і некаторымі грамамоўнымі патагеннымі бактэрыямі і выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе. Некаторыя з эндатаксінаў выклікаюць слупняк, батулізм, дызентэрыю і іншыя хваробы.
Эндатаксіны (складаныя бялкі — комплексы ліпаполіцукрыдаў з бялкамі) знаходзяцца ў вонкавых слаях клетачных сценак патагенных грамадмоўных бактэрый. Гэтыя таксіны выклікаюць, напрыклад, брушны тыф, дызентэрыю.
Па тыпу ўздзеяння на арганізм адрозніваюць[2]
З таксінаў атрымліваюць неатрутныя анатаксіны і антыбіётыкі.