Тактагул
|
Тактагул (да 1957 года — Музтар, раней — Сасык-Джыйдэ) (кірг.: Токтогул шаары) — горад, адміністрацыйны цэнтр Тактагульскага раёна Джалал-Абадскай вобласці Кыргызстана.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР ад 31 ліпеня 1957 гады рабочы пасёлак Музтар Тактагульскага раёна Джалал-Абадскай вобласці перайменаваны ў рабочы пасёлак Тактагул.
Названы ў гонар народнага акына Кыргызстана Тактагула Сатылганава. Раней называўся Музтар. У 2012 годзе пгт Тактагул атрымаў статус горада. Насельніцтва — 19 200 жыхароў (2017).
|