Такійскае змярканне![]() | |
---|---|
яп.: 東京暮色 | |
![]() | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Shochiku[d] |
Працягласць | 140 хв. |
Краіна | |
Мова | японская мова |
Год | 1957, 30 красавіка 1957[1], 19 ліпеня 1972[1] і 10 мая 1996[1] |
IMDb | ID 0051093 |
![]() |
«Такійскае змярканне» (яп.: 東京暮色) — мастацкі фільм 1957 года рэжысёра Ясудзіро Одзу[2].
Службовец такійскага банка Сукіці Сугіяма адзін выгадаваў дзвюх дачок пасля таго, як іх маці кінула сям’ю і з’ехала з іншым мужчынам. Старэйшая дачка, Такака, часова пераехала да бацькі з аднагадовым дзіцём: яе шлюб апынуўся не вельмі ўдалым. Малодшая, Акіка, дастаўляе шмат турботы бацьку і сястры сваімі познімі вяртаннямі, а аднойчы яе нават затрымлівае паліцыя. Для блуканняў па горадзе ў яе ёсць важкія падставы: яна шукае свайго хлопца, каб паведаміць яму пра цяжарнасць. Аднак сустрэча не прыносіць палёгкі, і яна адна адпраўляецца ў клініку, каб зрабіць аборт. Тым часам, Такака даведваецца пра вяртанне ў горад маці і змушана расказаць усё сястры, якая пачынае сумнявацца ў тым, хто яе сапраўдны бацька[3].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 1 намінацыяй[4].