Такіпона

{{{назва}}}
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Штучныя мовы

Такіпо́на (toki pona) — мова, створаная канадкай Соняй Элен Кіса. Прэтэндуе на намінацыю самай простай са штучных моў.

Першая інфармацыя пра мову з’явілася ў Сусветнай сетцы ў 2001 годзе. Назва Toki Pona перакладаецца як «мова дабрыні» (магчымыя пераклады: «добрая мова», «простая мова» ці «добрая размова»). Кіса падчас работы над стварэннем мовы натхнялася вучэннямі пра даа і дзэн і працамі філосафаў-прымітывістаў. Ёсць таксама паралелі з працамі Анны Вяжбіцкай.

Такіпону выкарыстоўваюць у асноўным у Сеціве, а за яго межамі — у Канадзе, ЗША, Еўропе, Японіі і Расіі. Такіпона не класіфікуецца як мова міжнацыянальных зносін. Вядомая галоўным чынам сярод карыстальнікаў сеціва, яна служыць прыкладам інтэрнэт-культуры. Колькасць тых, хто размаўляе на такіпона ацэньваюць у некалькі соцень чалавек.

Лексічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Светаўспрыняцце такіпона адлюстравалася ў яе структуры і змесце. У слоўніку мовы каля 120 каранёў — на думку аўтара, самых неабходных. Мінімалізм лексікі даведзены да таго, што ў мове няма назваў жывёл і раслін. Але ў неафіцыйным слоўніку такіпона ёсць вызначэнні для краін, нацый, моў, а таксама імёны людзей (ma Nijon — Японія, toki Epelanto — эсперанта, jan Tana — Таня). Спрошчаная лексіка такіпона спалучаецца з простымі граматыкай, фаналогіяй і сінтаксісам.

Мова такіпона мае 14 фанем: 5 галосных (a, e, i, o, u) і 9 зычных (j, k, l, m, n, p, s, t, w). Зычныя фанемы не падзяляюцца паводле звонкасці/глухасці, мяккасці/цвёрдасці.

Галосныя вымаўляюцца наступным чынам:

  • a — як а
  • e — як э
  • i — як і
  • o — як о
  • u — як у

Зычныя вымаўляюцца наступным чынам:

  • k — як к
  • l — як л, але можа быць змякчаным
  • m — як м
  • p — як п
  • s — як с
  • t — як т
  • w — вымаўляць трэба праз акругленне губ і спробу вымавіць в, але губы не змыкаць
  • j — як й

У такіпона дапушчальна азванчэнне зычных падчас вымаўлення, гэта значыць вымаўленне p як b, s як z, t як d, k як g. Націск заўсёды прыпадае на першы склад, нават у запазычаных імёнах і назвах краін і гарадоў.

Карта Еўропы з падпісанымі назвамі краін на такіпоне

Афіцыйна словы запісваюць лацінскім алфавітам, як апісана ў раздзеле «фанетыка». Словы вымаўляюцца як напісана. Не дапушчальная рэдукцыя галосных о і е ў ненаціскным стане. Зараз разглядаюць варыянты запісу слоў мовы складавымі алфавітамі, узятымі з розных моў ці створанымі спецыяльна для такіпона, або нават іерогліфамі.

Словы ў такіпона ствараюцца са складоў. Калі склад не на пачатку слова, то ён можа не мець першай зычнай, у астатніх выпадках склад гэта зычная+галосная+апцыянальная n. n не ставіцца, калі за ёй ідуць n ці m. З усіх варыянтаў складаў у такіпона забаронены склады: ji, wo, wu (з прычыны цяжкага вымаўлення).

Пры гэтым, у адрозненне ад беларускай мовы, словы ў такіпоне не змяняюцца (ня скланенняў, спражэння), да іх не дадаюцца прыстаўкі і суфіксы. Многія словы можна ўжываць і як назоўнік, і як дзеяслоў, і як прыметнік, і як прыслоўе.

Шматзначнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Амаль усе словы ў такіпона маюць шмат сэнсаў. Напрыклад, pona — просты, добры, дабро, рамантаваць(!). Такім чынам, сказ «jan li pona» можна перакласці некалькімі спосабамі: чалавек — добры, ці чалавек рамантуе. Таму пераклад робяць зыходзячы з кантэксту ці ўдакладняюць. Напрыклад, калі ў прыведзеным прыкладзе трэба падкрэсліць, што чалавек рамантуе, то можна назваць рэч, якую ён рамантуе: jan li pona e tomo (чалавек рамантуе будынак). Калі не пазначаны аб’ект рамонту, то амаль заўсёды можна лічыць, што «pona» мае сэнс «добры, просты».

Назвы частак цела

Зараз выкарыстоўваецца каля 125 каранёў[1] паводле прынцыпу добраахвотнага спрашчэння і ігнаравання складанасцей.

З прычыны невялікай колькасці каранёў, словы з іншых моў часта перакладаюць на такіпона з выкарыстаннем некалькіх каранёў, напрыклад «вучыць», «навучаць» будзе «pana e sona», літаральна «даваць веды»[2]. Хаця такіпона часта называюць «мовай са 120 слоў», скептыкі лічаць, што гэта не зусім так: у ёй выкарыстоўваецца шмат словазлучэнняў і стандартных зваротаў, якія трэба завучваць, як асобныя лексічныя адзінкі.

З пункту гледжання такіпаністаў уяўленні пра «завучванне словазлучэнняў і зваротаў» няверныя. Такіпаніст сам камбінуе паняцці з існых слоў, якія знаходзяцца ў сеціве. «Словазлучэнні і стандартныя звароты» — толькі парады. Увогуле, нельга гаварыць пра нешта стандартнае ў такіпона (апроч, вядома, граматыкі і базавага слоўніка): усё залежыць ад самога такіпаніста. Напрыклад, слова «стол» у залежнасці ад кантэксту можа перакладацца як «supa sitelen» («мэбля для пісьма»), «supa moku» («мэбля для ежы») ці нават "supa kiwen ike («мэбля цвёрдая і благая»), калі, напрыклад, гавораць пра ўдар аб яго.

Зноскі

  1. Паводле сцвяржэнняў карыстальнікаў такіпона, ёсць так званы «класічны спіс», сфарміраваны прыкладна да 2007 года, які складаецца з 118 каранёў. У сувязі са значнай, але не завершанай працай па рэфармаванні спісу слоў і іх значэнняў, на гэты час супольнасцю выкарыстоўваецца 123—126 словаў (падрабязней гл. тут(недаступная спасылка) і тут(недаступная спасылка))
  2. Хуткасць думкі(недаступная спасылка)

Слоўнікі і падручнікі

[правіць | правіць зыходнік]