Пасёлак гарадскога тыпу
Талая
| ||||||||||||||||||||
Талая[3] (руск.: Та́лая) — пасёлак гарадскога тыпу ў Хасынскім раёне Магаданскай вобласці Расіі. Размешчаны ў даліне ракі Талая, за 276 км ад Магадана. Бальнеагразевы курорт. Клімат рэзка кантынентальны з суровай зімой (сярэдняя тэмпература студзеня –39°C) і прахалодным летам (сярэдняя тэмпература ліпеня да 20°C); ападкаў каля 460 мм у год.
Статус рабочага пасёлка прысвоены рашэннем Магаданскага аблвыканкама ад 28 сакавіка 1963 года.
|