Таледскія горы | |
---|---|
ісп. Montes de Toledo | |
![]() | |
Краіна | |
Рэгіён | Кастылія — Ла-Манча |
Перыяд утварэння | трацічны |
Плошча | 11 114 км² |
Даўжыня | 121 км |
Шырыня | 151 км |
Найвышэйшая вяршыня | Піка-Вільюэркас |
Найвышэйшы пункт | 1603 м [1] |
![]() |
Таледскія горы (ісп.: Montes de Toledo) — горная сістэма ў Цэнтральнай Іспаніі.
Таледскія горы ўзвышаюцца над Новакастыльскім пласкагор’ем, Паўднёвай Месетай. Вышыня над узроўнем мора перавышае 1000 м, вышэйшы пункт — Піка-Вільюэркас (1603 м). Асноўныя хрыбты — Сьера-дэ-ла-Кальдэрына паміж горадам Малагон і Пуэрта-Лапісэ, Сьера-дэ-Гвадалупэ каля Гвадалупэ і Сьера-дэ-Альтаміра на мяжы Эстрэмадуры і Кастыліі-Ла-Манчы.
Памеры сістэмы: каля 350 км у даўжыню і 50-100 км у шырыню, працягласць — з захаду на ўсход. Таледскія горы з’яўляюцца водападзелам рэк Таха і Гвадыяны.
Горы Таледа размешчанына поўдзень ад Цэнтральнай Кардыльеры на тэрыторыі правінцый Касерэс, Таледа і Сьюдад-Рэаль.