Тальк | |
---|---|
Формула | Mg3Si4O10(OH)2 |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Бледна-зялёны, белы, шэры, жаўтавата-белы, карычнявата-белы |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны (перламутравы) |
Празрыстасць | Напаўпразрысты |
Цвёрдасць | 1 |
Спайнасць | Дасканалая па {001} |
Шчыльнасць | 2,7—2,8 г/см³ |
Тальк[1] — Mg3Si4O10(OH)2 — мінерал падкласа слаістых сілікатаў. Мае аксіду магнію (MgO) да 31,7 %, дамешкі аксіду жалеза (FeO) да 5 %, нікелю, алюмінію, марганцу, тытану, натрыю і іншыя[1].
Крышталічнае рэчыва. Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Уяўляе сабой тлусты навобмацак рассыпісты парашок белага (зрэдку зялёнага) колеру. Якасць тальку вызначаецца яго белізной. Цвёрдасць 1 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2776—2824 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў кіслотах.
Разнастайнасці:
У прамысловых мэтах выкарыстаюць молаты тальк, мікратальк і г. д. Выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка ў вытворчасці гумы, паперы, лакаў і фарбаў, вогнетрывалай керамікі і інш. Таксама тальк выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Стэатыт — вырабны камень[1].
Тальк утвараецца пры метамарфізме магматычных і асадкавых карбанатна-магнезітавых горных парод. Радовішчы тальку маюцца ў Аўстрыі, Канадзе, ЗША, Расіі, Францыі і інш.
Тальк на Вікісховішчы |