Таліён

Таліён[1] (лац.: lex talionis) — прынцып прызначэння пакарання за злачынства, згодна з якім мера пакарання здзяйсняецца вінаватаму ў строгай адпаведнасці з нанесенай ім шкодай («вока за вока, зуб за зуб»).

Прынцып склаўся ў старажытным грамадстве і быў успрыняты феадальным правам. Знайшоў адлюстраванне ў кодэксах Хамурапі, рымскіх Законах XII табліц, часткова ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.

У новы час ідэі таліёна знайшлі адлюстраванне ў шэрагу напрамкаў філасофскай думкі (у тым ліку, у Канта і Гегеля), у прадстаўнікоў класічнай школы крымінальнага права[2].