Тамага́ўк[1], таксама тамагік[1], тамахаак[1] — ударная кідальная і сякучая халодная зброя індзейцаў Паўночнай Амерыкі. Назва паходзіць ад англійскай транслітарацыі тэрміна розных усходне-алганкінскіх моў. Першапачаткова так называліся разнастайныя баявыя дубінкі і паліцы, пазней — невялікія металічныя сякеркі на прамой дзяржальні.
У XVI—XVIII стагоддзях еўрапейцамі былі завезены медныя і жалезныя тамагаўкі (у форме сякерак). Дзяржанні часта ўпрыгожваліся пёрамі і малюнкамі або піктаграфічнымі знакамі. У ваенных абрадах індзейцаў тамагаўк меў сімвалічнае значэнне: пафарбаваны ў чырвоны колер, ён служыў знакам абвяшчэння вайны або прапановай для ваенны саюза. Выраз «пахаваць тамагаўк» азначаў «заключыць мір».
Тамагаўк на Вікісховішчы |