Тамаза Джавані Альбіноні | |
---|---|
італ.: Tomaso Albinoni | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Tomaso Giovanni Albinoni |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1671[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1751[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Італія |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Giovanni Legrenzi[d] |
Прафесіі | кампазітар, скрыпач, кіраўнік спевам, драматург, пісьменнік |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | опера і сімфонія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тамаза Альбіноні (італ.: Tommaso Albinoni; 8 чэрвеня 1671 — 17 снежня 1750) — італьянскі кампазітар і скрыпач-віртуоз. Адзін з вядомых майстроў музыкі барока.
Аўтар звыш 50 опер на гісторыка-міфалагічныя сюжэты (б. ч. згублены) і каля 40 сольных кантат у оперным стылі. Вядомасць набылі інструментальныя творы, б. ч. выдадзеныя пры жыцці: звыш 150 санат, сімфоній, сюіт (balletti), канцэртаў для розных (пераважна струнных) складаў. І. С. Бах напісаў на тэмы Т. Альбіноні 4 фугі для клавіра (BWV 946, 950, 951 і 951a). Папулярнае «Адажыо Альбіноні» для струнных і аргана насамрэч складзена ў 1940-х гг. музыказнаўцам Р. Джадзота на аснове фрагмента рукапісу кампазітара.