Тамаш Францавіч Домбаль

Тамаш Францавіч Домбаль
Дата нараджэння 29 снежня 1890(1890-12-29) ці 1890[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1937(1937-08-21) ці 1938[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, эканаміст, камуніст
Навуковая сфера палітычная дзейнасць[d][2] і эканоміка[3]
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Т. Домбаль у Кіеве (у аўто — першы ад гледача), 1925 год.

Тамаш Францавіч Домбаль, (29 снежня 1890, в. Собаў Тарнабжэгскага павета, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Падкарпацкае ваяводства, Польшча — 4 снежня 1938, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Т. Ордан) — эканаміст, публіцыст, дзеяч міжнароднага сялянскага руху. Прафесар (1932), акадэмік БелАН (1933), доктар эканамічных навук (1934). Аўтар прац пра міжнародны сялянскі рух, эканоміку Беларусі.

У 1909—1914 гадах вучыўся ў Венскім і Кракаўскім універсітэтах. У 1919 годзе дэпутат польскага сейма, быў адным з ініцыятараў стварэння ў ім камуністычнай фракцыі ў ліпені 1921 года. Арыштаваны ў снежні 1921 года; асуджаны на 6 гадоў зняволення. У выніку абмену палітвязнямі, з 1923 года ў СССР. Ініцыятар склікання ў 1923 годзе І Міжнароднай сялянскай канферэнцыі ў Маскве; намеснік генеральнага сакратара Выканкама Сялянскага Інтэрнацыянала. У 1926 годзе заснаваў навукова-даследчы Міжнародны аграрны інстытут. Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1932—1935 гадах віцэ-прэзідэнт АН БССР, дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. Арыштаваны 29 снежня 1936 года. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР на расстрэл. Рэабілітаваны 21 снежня 1956 года.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Задачи и достижения Крестинтерна. М.: Новая деревня, 1925.
  • Кароткі нарыс развіцця народнай гаспадаркі БССР // Усе раёны БССР. Мн.: ІЭ БАН, 1933.
  • Праграма комплекснага эканамічнага вывучэння раёнаў БССР. Мн.: ИЭ БАН, 1933.
  • Праблема «Вялікага Дняпра» // Запіскі Беларускай Акадэміі навук. 1934. Кн. 2.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 мая 2022.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 чэрвеня 2023.
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.