Тамашаў Мазавецкі[2] (польск.: Tomaszów Mazowiecki) — горад у Польшчы, размешчаны за 55 на паўднёвы ўсход ад Лодзі і за 110 км на паўднёвы захад ад Варшавы. Адміністрацыйны цэнтр Тамашоўскага павета Лодзьскага ваяводства, утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Тамашаў Мазавецкі. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 41,3 км². Насельніцтва 63,8 тыс. чалавек.