| ||||||||||||||||||||||||||
Тамбо́ў[3] (руск.: Тамбов) — горад (з 1719 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Тамбоўскай вобласці. Насельніцтва 282,0 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1636 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Цна (басейн Волгі), за 480 км ад Масквы. Плошча — 90 км². Вузлавая чыгуначная станцыя (Тамбоў I) Паўднёва-Усходняй чыгункі на лініі Мічурынск — Саратаў з адгалінаваннем на Балашоў і Чарацін.
|