| ||||||||||||
Тамбукту (фр.: Tombouctou) — старажытны горад у Малі. Знаходзіцца на поўнач ад ракі Нігер, ля паўднёвай ускраіны пустыні Сахара.
Грабніцы сямі суфійскіх святых у старажытным ісламскім цэнтры Тамбукту разграмілі ў 2012 годзе тэрарысты з групоўкі «Ансар-ад-Дын». Акрамя таго, баевікі сарвалі вароты мячэці Сядзі Ях’я і знішчылі больш за чатыры тысячы старажытных рукапісаў, што захоўваліся ў Горадзе 333 святых. Праз тры гады арганізатар тэракта быў арыштаваны і перададзены Гаагскаму суду. Гэта першы ў гісторыі працэс па абвінавачванні ў разбурэнні помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Па яго выніках суд прыгаварыў тэрарыста да дзевяці гадоў пазбаўлення волі і абавязаў выплаціць кампенсацыю ў памеры 2,7 мільёна еўра. Прадстаўнікі ЮНЕСКА абвясцілі, што разам з Еўрапейскім саюзам дапамогуць у аднаўленні страчаных каштоўнасцяў і культурнай спадчыны Малі[1].
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 119 рус. • англ. • фр. |