Тамі Тэрэл | |
---|---|
англ.: Tammy Montgomery | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1945[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1970[1][3][…] (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтарка-кампазітар, студыйны музыкант |
Інструменты | вакал |
Жанры | соўл[d] |
Тамі Тэрэл (сапр. імя — Томасіна Уініфрэд Мантгомеры; 29 красавіка 1945 — 16 сакавіка 1970) — амерыканская спявачка, найбольш вядомая як зорка Motown Records 1960-х гадоў, і якая выступала ў дуэце з Марвінам Гэем.
Кар’ера Тэрэл пачалася ў падлеткавым узросце, яе першыя запісы адбыліся на Scepter / Wand Records, затым яна правяла амаль два гады як член «James Brown Revue» Джэймса Браўна, запісваючыся на лэйбле Браўна «Try Me». Пасля вучобы ў каледжы, Тэрэл нядоўга запісвалася на Checker Records, да падпісання кантракту з Motown у 1965 годзе.
У дуэце з Гэем Тэрэл сем разоў трапляла ў Топ 40 сінглаў на Billboard Hot 100. 14 кастрычніка 1967 года падчас выступу на канцэрце ў каледжы Хэмпдэн-Сідней Тэрэл страціўшы прытомнасць звалілася на сцэне, на рукі Гэя, і пазней у яе была дыягнаставана пухліна мозгу. Пасля васьмі безвыніковых аперацый, яна памерла 16 сакавіка 1970 года, ва ўзросце 24 гадоў.