Тамільская Вікіпедыя там.: தமிழ் விக்கிப்பீடியா | |
---|---|
URL | ta.wikipedia.org (там.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | тамільская мова |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | верасень 2003 |
Колькасць артыкулаў | 170 563 |
Колькасць выяў | 9 005 |
Колькасць старонак | 585 423 |
Колькасць правак | 4 171 885 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 239 482 |
Актыўных удзельнікаў | 287 |
Адміністратараў | 32 |
Глыбіня | 42,2 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тамільская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на тамільскай мове.
Заснавана ў верасні 2003 году. Другая Вікіпедыя на адной з дравідыйскіх моў, якая здолела перасягнуць рубеж у 10 000 артыкулаў, першай была тэлугская Вікіпедыя. На 12.11.2008 года ўключала ў сябе 15 911 артыкулаў і з'яўлялася 67-й паводле іх колькасці. 25 000-ы артыкул напісаны 6.10.2010 года.
Тамільская Вікіпедыя разглядаецца як важная крыніца інфармацыі на тамільскай мове ў інтэрнэце[1]. Развіццё раздзелу замаруджваецца адсутнасцю камп'ютараў і інтэрнэт-паслуг у сельскіх раёнах штата Таміл Наду і Шры-Ланкі; раздзел развіваецца ў асноўным за кошт тамільскай дыяспары[2].