Мураяма нарадзіўся ў японскім горадзе Оіта ў 1924 годзе ў сям’і рыбака. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Універсітэце Мэйдзі. Сваю палітычную кар’еру ён пачаў як дэпутат гарадскога, а затым прэфектурнага сходу Оіта. У 1972 годзе быў абраны ў палату прадстаўнікоў японскага парламента. З’яўляўся кіраўніком Сацыял-дэмакратычнай партыі (да 1996 г. — Сацыялістычная партыя).
З чэрвеня 1994 года па студзень 1996 Мураяма займаў пасаду прэм’ер-міністра кааліцыйнага трохпартыйнага ўрада Японіі. 15 жніўня 1995 года ён выступіў з вядомай прамовай, прысвечанай 50-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, у якой прызнаў, што Японія сваім каланіяльным панаваннем і агрэсіяй нанесла велізарны ўрон і пакуты народам іншых краін, асабліва азіяцкіх.
Пасля выбараў 1996 года Мураяму на пасадзе прэм’ер-міністра змяніў Рутара Хасімота — лідар ліберал-дэмакратаў. У 2000 годзе Мураяма прыняў рашэнне сысці з палітыкі.
Зноскі
↑Tomiichi Murayama // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.