Танатало́гія[1] (ад стар.-грэч.: θάνατος — смерць і λόγος — вучэнне) — раздзел тэарэтычнай і практычнай медыцыны, які вывучае стан арганізма ў канчатковай стадыі паталагічнага працэсу, дынаміку і механізмы памірання, непасрэдныя прычыны смерці, клінічныя, біяхімічныя і марфалагічныя праявы паступовага спынення жыццядзейнасці арганізма.
У прадмет танаталогіі таксама ўваходзяць пытанні ўрачэбнай дапамогі пры паміранні з мэтай ажыўлення арганізма (рэанімацыя) і аблягчэння перадсмяротных пакут[2].
Падзяляецца на агульную і спецыяльную танаталогію.