Танах | |
---|---|
Асноўваецца на | Тора, Нэвіім і Ктувім |
Вытворная праца | Mishnah[d], Mishneh Torah[d], Шулхан арух, Sefer Hamitzvot[d], Jewish commentaries on the Bible[d], Arba'ah Turim[d], Hilchot HaRif[d], Tanakh Ram[d], Midrash HaGadol[d], Yalkut Shimoni[d], Halachot Gedolot[d], Талмуд і Chofetz Chaim[d] |
Форма мастацтва | анталогія[d] |
Жанр | рэлігійная літаратура[d] |
Выданне | Масарэцкі тэкст, Aleppo Codex[d], Септуагінта, Mikraot Gedolot - Haketer[d], Oxford Hebrew Bible[d], Tanakh Ram[d] і Стары Запавет |
Выданне або пераклад | Стары Запавет |
Мова твора або назвы | іўрыт і арамейскія мовы |
Поўны твор даступны на | mgketer.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Танах (іўр.: תַּנַ "ךְ) — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў іўдаізме для канона яўрэйскай Бібліі. Танах таксама вядомы як Масарэцкі тэкст або Мікра. Назва Танах з’яўляецца абрэвіятурай, створанай з пачатковых літар яўрэйскага алфавіта з трох традыцыйных падраздзяленняў Масарэцкага тэксту: Торы («вучэння», таксама вядомай як Пяцікніжжа Майсеевае), Невеім («Прарокі») і Кетувім («Пісанне»). Назва «Мікра» (іўр.: מקרא), што азначае «тое, што чытаюць», з’яўляецца альтэрнатывай яўрэйскім тэрмінам Танаху. Кнігі Танаху былі перададзеныя згодна з вуснай традыцыяй, якая перадавалася ад пакалення да пакалення, і якая называюцца Вуснай Торай.
Згодна з Талмудам, большая частка зместа Танаха была складзена каля 450 г. да н.э., і з таго часу застаецца нязменным. Сучасныя навукоўцы лічаць, што працэс кананізацыі Танаха быў завершаны паміж 200 да н.э. і 200 н.э.
У яўрэйскім тэксце першапачаткова зычныя былі напісаны з некаторым дадаткам галосных літар. У пачатку Сярэднявечча навукоўцы вядомыя як Масарэты стварылі адзіную фармалізаваную сістэму гучання. Гэта было зроблена галоўным чынам Ааронам бен Мошэ бен Ашэрам, у Ціберыйскай школе, на аснове вуснай традыцыі чытання Танаха, адсюль і назва Ціберыйскае гучанне. Яна таксама ўключала некаторыя з Бен Нафталі і вавілонскіх інавацый. Нягледзячы на параўнальна позні працэс кадыфікацыі, некаторыя традыцыйныя крыніцы і некаторыя артадаксальныя яўрэі лічаць, што вымаўленне ірэчытатывы выцякаюць з адкрыцця на Сінаі, так як немагчыма, каб прачытаць арыгінальны тэкст без вымаўлення і рэчытатываў паўз. Спалучэнне тэксту (іўр.: מקרא мікра́), вымаўлення (іўр.: ניקוד ніку́д) і рэчытатываў (іўр.: טעמים тэамі́м) даюць магчымасць чытачу зразумець і просты сэнс, а таксама нюансы ў сказе ў патоку тэксту.
Танах складаецца з трох частак, гэты падзел добра адлюстраванны ў равіністычнай літаратуры. Аднак на працягу гэтага перыяду тэрмін «Танах» не выкарыстоўвалася. Замест гэтага, выкарыстоўвалася назва Мікра (іўр.: מקרא, што азначае «чытанне» або «тое, што чытаюць»), таму што біблейскія тэксты чыталіся публічна. Мікра па-ранейшаму выкарыстоўваецца на іўрыце і па сёнашні дзень, разам з Танахах, для абазначэння яўрэйскіх пісанняў.
Тора (іўр.: תּוֹרָה літаральна «вучэнне, закон») складаецца з пяці кніг, якія агульнавядомыя пад назвай «Пяць кніг Майсея». Друкаваныя версіі Торы часта называюць «пяць пяцічастак Торы».
У яўрэйскай мове пяць кніг Торы называюцца па першаму слову кожнай з кніг. Ніжэй дадзены назвы на яўрэйскай мове з перакладам на беларускую:
1. (בְּרֵאשִׁית «Напачатку») — Быцце
2. (שמות «Імёны») — Выхад
3. (ויקרא «Прызваў») — Левіт
4. (במדבר «У пустыні») — Лічбы
5. (דְּבָרִים «Вось словы») — Другі Закон
Частка Нэвіі́м (іўр.: נְבִיאִים, «Прарокі») складаецца з васьмі кніг. Гэты падзел уключае кнігі, якія падпадаюць у перыяд, пачынаючы з уваходу Ізраіля ў Зямлю запаветную да часоў Вавілонскага заваявання, гэта значыць «перыяд прарокаў». У Нэвіім не ўваходзяць Хронікі і кніга Руфі, якія таксама адносяцца да дадзенага перыяду. Прарокаў часта падзяляюць на Ранніх (נביאים ראשונים «першых») з гістарычным дыскурсам і Пазнейшых (נביאים אחרונים «апошніх»), якія змяшчаюць больш павучанняў і прароцтваў.
1. (יְהוֹשֻעַ) — Ісус Навін
2. (שופטים) — Суддзі
3. (שְׁמוּאֵל) — Самуіла (I і II)
4. (מלכים) — Цароў (I і II)
5. (יְשַׁעְיָהוּ) — Ісайя
6. (יִרְמְיָהוּ) — Ярэмія
7. (יְחֶזְקֵיאל) — Езекііль
8. Дванаццаць прарокаў (תרי עשר):
Кетувім (כְּתוּבִים, «Пісанні») складаюцца з адзінаццаці кніг і дзеляцца на чатыры часткі: «Кнігі ісціны» (ספרי אמת), куды ўваходзяць Псалмы, Прытчы і кніга Ёва (першыя літары яўрэйскіх назваў гэтых трох кніг утвараюць яўрэйскае слова «ісціна» (אמת)), «Кнігі мудрасці» — Ёў, Эклезіяст, Прытчы, «Паэтычныя кнігі», якія складаюцца з Псалмаў, Плачу Ераміі і Песні Песняў, і «Гістарычныя кнігі», куды ўваходзяць кнігі Ездры, Неяміі і Хронікі.