Танга | |
---|---|
Кірунак: | лаціна |
Вытокі: | полька, хабанера, мілонга, кандомбэ, фламенка, контрданс, мазурка |
Месца і час узнікнення: | 1850-80-я, гарады Аргенціны |
Папулярнасць: | Еўропа, Паўночная Амерыка, 1930-40-я |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | фінскае танга, бальнае танга, танга фантазія, танга нуэва, танга аргенціна, танга ар'ентал, танга ліса, танга салон, танга арыльера, танга мілангера, неатанга, танга кансьён, дадомпа |
Роднасныя: | альтэрнатыўнае танга, танга электроніка, танга-рок |
Вытворныя: | канжэнгэ, матчыш, танга-вальс |
Та́нга[1] — старадаўні іспанскі танец, блізкі да цыганскіх танцаў так званага стылю фламенка.
Музычны памер 2/4. Тэмп павольны. Мелодыя кубінскага паходжання. У XX стагоддзі ў змененым выглядзе атрымаў пашырэнне ў Амерыцы (пад назвай «Аргенцінскае танга») і Еўропе як салонны і эстрадны парны танец. У яго харэаграфіі злучыліся рысы іспанскіх і аргенцінскіх танцаў. Асноўны рух (слізготны крок з раптоўнымі секунднымі прыпынкамі і рэзкай зменай становішча корпуса) свабодна абіраецца танцорамі. На Беларусі танга — папулярны бальны танец, уваходзіць у конкурсы па спартыўных танцах, рэпертуар прафесійных выканальніцкіх пар і самадзейных студый бальнага танца.