Тангарыра | |
---|---|
англ. Mount Tongariro | |
Краіна | |
Рэгіён | Вайката |
Востраў | Паўночны востраў |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 2012 |
Вышыня вяршыні | 1978 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тангарыра (англ.: Mount Tongariro) — вулканічны масіў у цэнтральнай частцы Паўночнага вострава Новай Зеландыі.
Масіў складаецца з 12 конусаў вышынёй да 1978 м[2], знаходзіцца на тэрыторыі аднайменнага нацыянальнага парку, найстарэйшага ў краіне. Першае вывяржэнне вулкана датуецца прыкладна 250 тыс. гадоў назад. З 1839 года зарэгістравана больш 70 вывяржэнняў, апошняе — у 2012 годзе[3]. Недалёка ад масіва знаходзіцца малады актыўны вулкан Нгаўрухоэ (2291 м)[4].
Паміж Нгаўрухоэ і Тангарыра пракладзены папулярны маршрут пешага турызму[5]. На схілах вулканаў у 2000—2003 гг праводзіліся здымкі трылогіі «Уладар пярсцёнкаў»[6].