Тангла | |
---|---|
кіт. 唐古拉 | |
33°30′00″ пн. ш. 91°04′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Тыбецкае нагор’е |
Даўжыня | каля 700 км |
Найвышэйшая вяршыня | Басудан-Ула |
Вышыня | 6555 м (6096[1][2]) м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тангла́[3] (кіт. трад. 唐古拉山脉, піньінь Tánggǔlā shānmài) — горны хрыбет у цэнтральнай частцы Тыбецкага нагор’я ў Кітаі.
Даўжыня каля 700[3][1][2] км. Найбольшая вышыня дасягае 6555 м (6096[1][2], гара Басудан-Ула[3]). Горы складзены галоўным чынам вапнякамі і гліністымі сланцамі. Уласціва спалучэнне купалападобных вяршынь і спадзістых схілаў, пакрытых каменнымі разваламі, якія перамяжоўваюцца з шырокімі пласкадоннымі катлавінамі на вышынях 4700—5400 м. Моцныя вятры. На вяршынях ледавікі. Пераважаюць ландшафты высакагорных стэпаў і халодных пустынь.