Тандыр

Тандыр
Выява
Краіна
Месцазнаходжанне
Краіна паходжання
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны list of Intangible Cultural Heritage of Armenia[d] і Representative List of the Intangible Cultural Heritage of Humanity[d][2][3][…]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Схема тандыра.

Тандырпечка-жароўня, мангал асаблівага шарападобнага ці збанападобнага віда для гатавання рознай ежы ў народаў Азіі. Выкарыстоўваўся таксама для абагравання памяшканняў, у культавых і лекавых мэтах. Пашыраны ў краінах Пярэдняй Азіі, Магрыбе, Іспаніі, краінах Лацінскай Амерыкі, Арменіі, Кыргызстане, паўночна-заходнім Кітаі (Усходні Туркестан), на поўдні Расіі, Крыме, Таджыкістане, Туркменіі, Індыі, Узбекістане, Японіі, у Афрыцы, у народаў Балкан[4]. Тандыр традыцыйна з'яўляецца неадменным атрыбутам унутранага двара многіх паўднёвых народаў[5][6]. Адрозніваецца вялікай цеплаёмістасцю і эканамічнасцю пры расходзе паліва (дроў), паколькі тандыр родам з месцаў, дзе драўніны заўсёды было небагата[7]. Можа быць як стацыянарным, так і пераносным[7].

Паходжанне і этымалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Эвалюцыя тандыра адбывалася на працягу апошніх пяці тысячагоддзяў. На пачатковым этапе свайго існавання ён рабіўся ўручную з гліны і іграў важную ролю ў кульце вогнепаклонства[4]. Тандыр паходзіць з Месапатаміі і на акадскай мове назва гучала як «цінуру»[8]. У сярэднія вякі ён стаў культавым прадметам двара ў сярэднеазіяцкіх вогнепаклоннікаў сартаў. У Закаўказзі ўпамінанні пра шырокія тандыры датуюцца Х—ХІ стагоддзямі. У розных варыянтах напісання гэта слова сустракаецца і ў іншых мовах: у Азербайджане — «тäндыр», у Арменіі — «танір» і «тундыр», у Грузіі — «танэ», у Індыі — «тандур», у Таджыкістане — «танур», Усходнім Туркестане — «танур», у Узбекістане — «тандыр». У Іспаніі і краінах Лацінскай Амерыкі, роўна як і на паўднёвым захадзе ЗША, існуе разнавіднасць тандыра «чыменея», якая ўзыходзіць да арабскіх і берберскіх традыцый. Сучасныя тандыры часта таксама закладваюцца ўручную, але пры іх будаванні ўсё часцей выкарыстоўваюцца цэмент (для падмурка) і цэгла (для сценак)[7].

Зноскі