Тансу Чылер

Тансу Чылер
турэцк.: Tansu Çiller
прэм’ер-міністр Турцыі
25 чэрвеня 1993 — 5 кастрычніка 1995
Папярэднік Сулейман Дэмірэль
Пераемнік Тансу Чылер
член Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі[d]
6 лістапада 1991 — 3 лістапада 2002
Deputy Prime Minister of Turkey[d]
28 чэрвеня 1996 — 30 чэрвеня 1997
Папярэднік Nahit Menteşe[d]
Пераемнік İsmet Sezgin[d]
міністр замежных спраў Турцыі[d]
28 чэрвеня 1996 — 20 чэрвеня 1997
Папярэднік Emre Gönensay[d]
Пераемнік İsmail Cem İpekçi[d]
прэм’ер-міністр Турцыі
5 кастрычніка 1995 — 30 кастрычніка 1995
Папярэднік Тансу Чылер
Пераемнік Тансу Чылер
прэм’ер-міністр Турцыі
30 кастрычніка 1995 — 6 сакавіка 1996
Папярэднік Тансу Чылер
Пераемнік Месут Йылмаз[d]
Leader of True path party[d]
13 чэрвеня 1993 — 14 снежня 2002
Папярэднік Сулейман Дэмірэль
Пераемнік Mehmet Ağar[d]

Нараджэнне 24 мая 1946(1946-05-24)[1][2][…] (78 гадоў)
Бацька Necati Çiller[d]
Муж Özer Uçuran Çiller[d]
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тансу Чылер (турэцк.: Tansu Çiller, нар. 24 мая 1946) — турэцкі эканаміст і палітык. Першая і адзіная жанчына, якая займала пасаду прэм’ер-міністра Турцыі (1993—1996). Міністр замежных спраў Турцыі (1996—1997).

Змяніўшы прафесарскія пасады ў некалькіх універсітэтах, актыўна занялася палітыкай з лістапада 1990, уступіўшы ў кансерватыўную Партыю дакладнага шляху. Была абрана ў парламент Турцыі ў 1991 годзе дэпутатам ад Стамбула, займала пасаду дзяржаўнага міністра эканомікі ў кааліцыйным урадзе С. Дэмірэля.

З 13 чэрвеня 1993 — лідэр партыі, прэм’ер-міністр Турцыі ў кааліцыйным урадзе Партыі дакладнага шляху і Сацыял-дэмакратычнай народнай партыі. Пасля выхаду сацыял-дэмакратаў з кааліцыі ў кастрычніку 1995 паспрабавала сфарміраваць урад меншасці, аднак урад не атрымаў падтрымкі парламента. Пасля гэтага пагадзілася на фармаванне новага кабінета з удзелам Рэспубліканскай народнай партыі, якая паглынула Сацыял-дэмакратычную народную партыю.

Займала таксама пасаду міністра замежных справаў Турцыі і віцэ-прэм’ера ў 1996—1997. Для барацьбы з курдскімі сепаратыстамі і Армянскім сакрэтным войскам вызвалення Арменіі звярталася да ўзмацнення сувязяў з антыдэмакратычнай сеткай арганізаванай злачыннасці, вядомай як «Глыбінная дзяржава». Гэта стала відавочна, калі пасля Сусурлуцкага скандалу яна выступіла з хвалебнай прамовай у адрас ультранацыяналіста, лідара вельмі правай арганізацыі «Шэрыя ваўкі» Абдулы Чатлы, які загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў Сусурлуку.

У 1997 годзе, не паспеўшы сфарміраваць новы кабінет, адхілена ад улады (на пасадзе віцэ-прэм’ера) у выніку ваеннага перавароту.

У час яе праўлення было падпісана мытнае пагадненне паміж Турцыяй і ЕС.

Адным з яе галоўных дасягненняў з’яўляецца пераўтварэнне турэцкай арміі з арганізацыі, якая карысталася састарэлым узбраеннем часоў Другой сусветнай вайны, у сучасныя ўзброеныя сілы, здольныя з поспехам весці мабільную вайну супраць Курдскай працоўнай партыі. Ёй удалося пераканаць ЗША ўнесці Курдскую рабочую партыю ў спіс тэрарыстычных арганізацый, пазней дабілася такога ж рашэння ад ЕС.

Зноскі

  1. Tansu Çiller // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tansu Çiller // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #11919256X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.