Горад
|
Танчхон (кар.: 단천) — горад-порт у КНДР на паўночным усходзе правінцыі Хамгён-Намдо, на ўзбярэжжы Японскага (Усходне-Карэйскага) мора, у вусці ракі Намдэ. Насельніцтва горада — 345 875 чалавек (2008).
На тэрыторыі горада ёсць вялікія запасы такіх мінеральных рэсурсаў, як кобальт, магнезіт і жалезная руда. Горад вядомы хімічнай прамысловасцю, металургіяй, вытворчасцю вырабаў з металу, абсталявання і тэкстылю. Горад Танчхон прадстаўлены ў камп’ютарнай гульні «Tradewinds».
Праз Танчхон праходзіць чыгунка «Пхёнра». Порт у 2012 годзе быў адрамантаваны і адноўлены[2]. Падчас цырымоніі завяршэння рэканструкцыі было зачытана сумеснае віншавальнае пасланне ад Цэнтральнага Камітэта Працоўнай партыі Карэі і ўрада КНДР чыноўнікам і ўдзельнікам ударных атрадаў, якія здзяйснялі працоўныя подзвігі пры будаўніцтве порта[3].
Папуляцыя кітайскіх гаралаў была вызначана як помнік прыроды КНДР № 293[4].