Таполя Сімана | |||||||||||||||||
Агульны від дарослай расліны і лісце | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Populus simonii Carrière | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Таполя Сімона[2][3] (Populus simonii), або Таполя кітайская[2][3] — від лісцяных дрэў з роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae).
У прыродзе арэал віду ахоплівае Манголію і паўночныя раёны Кітая[1]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4].
Лістападнае дрэва вышынёй да 20 м, з яйкападобнай кронай. Маладыя парасткі тонкія, некалькі ніцыя, голыя або апушаныя, чырвона-бурыя, глянцавітыя.
Пупышкі буйныя, доўга-завостраныя, голыя, клейкія. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем, рамбічна-яйкападобнае або рамбічна-эліптычнае, даўжынёй 4—12 см, шырынёй 3—8 см, з найбольшай шырынёй вышэй сярэдзіны, з шырока — або вузка клінаватым аснаваннем, дробна-вострапілаватае, зверху цёмна-зялёнае, з чырвонымі жылкамі, знізу бялёса-шэрае.
Песцікавыя каташкі голыя, даўжынёй 2,6 см.
Плады — двух-, радзей трохстворкавыя, грушападобныя, голыя або валасістыя каробачкі даўжынёй 3—4 мм.
Від Таполя Сімона ўваходзіць у род Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 25—35 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Таполя | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Таполя Сімона | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||