Таполя белая | |||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Populus alba L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||
|
Тапо́ля белая[3][4][5][6], таполя серабрыстая[3][4] (Populus alba) — від дрэў роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Тыпавы від роду.
Таполя белая, таполя серабрыстая, ясакар[7], таполя[7], топаль[5][8][9], таполь[10].
Высокае, 15—25 (35) метраў вышынёй, лістападнае дрэва. Мае шырокую шатровую, раскідзістую, галінастую крону і цыліндрычны ствол дыяметрам да 2 метраў, пакрыты гладкай светла-аліўкавай карой; у ніжняй частцы ствала, асабліва ў старых дрэў, кара цёмна-шэрая, глыбока парэпаная. Пупышкі белалямцавыя. Лісце чарговае, круглявае або трохкутна-яйкападобнае, 10—12 см даўжынёй і 5—10 см шырыні, ля аснавання злёгку сэрцападобнае, края вяліказубчастыя, форма выемкава 3—5 лопасцевая, зверху цёмнае, глянцавае, адваротны бок — белалямцавы, на круглых у сячэнні хвосціках, у 2—4 разы больш кароткіх за пласцінку. Кветкі аднаполыя, у ніцых суквеццях; пылавікі пурпурныя на кароткіх нітках; лычыкі двухраздзельныя, ярка-зялёныя, бледна-жоўтыя або цёмныя. Тычыначныя каташкі даўжынёй 3—4 см, песцікавыя — да 10 см[4]. Плод — каробачка.
Жыве 300—400 гадоў[4]. Расце ў поймах на пясчаных адкладах. Цвіце ў сакавіку — красавіку, да з’яўлення лісця. Добра пераносіць затапленне[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[11]. Дрэнна пераносіць абрэзку[4].
Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 25—35 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Таполя | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Таполя белая | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
У прыродных умовах таполя белая расце пераважна па поймах рэк. Часта яе высаджваюць для азелянення гідрапаркаў і ў паркавых зонах. Недахоп — вялікая колькасць каранёвых парасткаў, якія, разрастаючыся, могуць разбураць асфальтавае пакрыццё. Вялікая колькасць прыкаранёвых парасткаў дазваляе выкарыстоўваць таполю белую ў пасадках супраць воднай і ветравой эрозіі глебы[4]. Яшчэ адзін мінус — таполю белую лёгка паражае расліна-паразіт амяла[12].