Таполя трохвугольналістая[2], Таполя рабрыстая[3] (Populus deltoides) — дрэва роду Таполя.
Прыгожае разгалістае дрэва да 40 метраў вышыні. Вельмі хутка расце — да 1,5 м вышыні штогод. Ствол 1,8 у дыяметры. Кара маладых дрэў серабрыста-белая, з часам больш карычневая. Галіны маюць шаравата-жоўтую афарбоўку. Кара на ствале маладых дрэў можа збірацца патаўшчэннямі, падобнымі на падагру[4]. Пупышкі тонкія, жаўтавата- карычневыя, пакрытыя клейкім рэчывам. Лісце трохкутнае, буйное да 10 см даўжыні. Мужчынскія завушніцы чырванаватыя, да 10 см даўжыні, жаночыя — зялёныя да 13 см спачатку і дасягаюць 20 см пасля апылення. Насенне разносіць вецер дзякуючы пухападобнаму чубку з валасінак.
Расце ва ўсходніх і цэнтральных штатах ЗША. Вырошчваецца для азелянення вуліц.
Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).
Мае трывалую драўніну. Існуе дэкаратыўны сорт «Purple Tower», які мае арыгінальны выгляд лісця і кары бардовага колеру[5].
Выкарыстоўваецца часам у азеляненні гарадоў (ва Украіне расце ў Адэсе), аднак дрэва не раяць высаджваць на вуліцах, паколькі яго карані разбураюць асфальт і падземныя камунікацыі.
Таполя трохвугольналістая з’яўляецца дрэвам-сімвалам штата Канзас[6].
Зноскі