Тараканавыя

Тараканы

Blatta orientalisЧорны таракан
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Blattoidea Brunner von Wattenwyl, 1882

Сямейства

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  914219
NCBI  85823
EOL  413
FW  170227

Тараканавыя, Тараканы (Blattoptera або Blattodea) — падатрад насякомых атрада тараканападобных; часам вылучаецца ў асобны атрад. Вядома больш за 4500 відаў (4565 відаў па стане на люты 2008 г.).

Даўжыня да 9,5 см. Цела пляскатае, авальнае. Галава часткова схавана пад пярэд­нес­пін­кай. Вусікі доўгія, шматчленікавыя, шчацінкападобныя. Пярэднія крылы звычайна ператвораны ў шчыльныя надкрылы (з выразным жылкаваннем), заднія тонкія, перапончатыя, схаваныя пад надкрыламі; у некаторых відаў надкрылы і крылы адсутнічаюць. Ногі бегальныя з 5-членікавымі лапкамі. Брушка падоўжанае, 8—10-членікавае, у самцоў брушка часта з пахучымі залозамі. Ротавыя органы грызучыя.

Вядомы з карбону (каля 350 млн гадоў назад).

Налічваецца звыш 4000 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць пад камянямі, у раслінным подсціле, глебе, норах грызуноў, некаторыя віды: прусак (Blattella germanica), чорны таракан (Blatta orientalis) і інш. — у жыллі чалавека. На Беларусі 6 відаў (прусак (Blattella germanica), чорны (Blatta orientalis), лапландскі (Ectobius lapponicus) тараканы і інш.).

Асабліваці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна начныя наскомыя, жывуць скрытна.

Большасць відаў кормяцца дэтрытам або ўсёедныя, але некаторыя віды спецыялізаваны як фітафагі ці драпежнікі.

Яйцы адкладваюць у асаблівых капсулах. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца ад 3—4 месяцаў да 4 гадоў. Некаторыя трапічныя віды жывародныя. Ра­звіва­юцца ад 3-4 месяцаў да 3-4 гадоў.

Сінантропныя віды могуць пашкоджваць харчовыя прадукты, скураныя вырабы, пакаёвыя і цяплічныя расліны. Некаторыя — пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб (напр., дызентэрыі) і яец гельмінтаў.