Тарантэла | |
---|---|
![]() Італьянскія жанчыны танцуюць тарантэлу. Карціна А. М. Макрыцкага (1846) | |
Кірунак: | народны танец |
Памер: | 6/8, 3/8 |
Вытокі: | Італія |
Месца і час узнікнення: | XV—XVI стагоддзі |
Тарантэ́ла[1] (італ.: Tarantella) — італьянскі народны танец у суправаджэнні гітары, тамбурына і кастаньет (у Сіцыліі), музычны памер — 6/8, 3/8.
З тарантэлай звязана шмат легенд. Пачынаючы з XV стагоддзя на працягу двух стагоддзяў тарантэла лічылася адзіным сродкам лячэння «тарантызма» — вар’яцтва, выкліканага, як лічылі, укусам тарантула (назва павука, а таксама танца, паходзяць ад назвы паўднёваітальянскага горада Таранта). У сувязі з гэтым у XVI стагоддзі па Італіі вандравалі спецыяльныя аркестры, пад гульню якіх танчылі хворыя тарантызмам. Музыка тарантэлы звычайна імправізаваная; ёй уласціва доўгае разгортванне мелодыі з вялікімі пашырэннямі і кадансавымі дапаўненнямі.
![]() |
Тарантэла на Вікісховішчы |
---|