Тарквата Таса | |
---|---|
італ.: Torquato Tasso | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1544[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1595[1][5][…] (51 год) ці 25 мая 1595[4] (51 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Бацька | Бернарда Таса[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, драматург, празаік |
Гады творчасці | з 1562 |
Кірунак | Гуманізм і маньерызм |
Жанр | narrative poetry[d], дыялог, драма, паэма, Трактат, ода[d], Канцона, Мадрыгал і санет |
Прэміі | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тарквата Та́са[6] (італ.: Torquato Tasso, 11 сакавіка 1544, Сарэнта — 25 красавіка 1595, Рым) — адзін з найбуйнейшых італьянскіх паэтаў XVI стагоддзя, прадстаўнік позняга Адрадэння. Аўтар знакамітай паэмы «Вызвалены Ерусалім» (1575).
У 1560—1565 гадах вучыўся ў Падуанскім і ў Балонскім універсітэтах. З 1565 года на службе ў кардынала Луіджы д’Эстэ. З 1572 года прыдворны паэт ферарскага герцага Альфонса II д’Эстэ.
Першы адметны твор Тарквата Таса — фантастычная паэма «Рынальда» (1562)[6]. Галоўны твор — эпічная паэма ў актавах «Вызвалены Ерусалім» (1580[6]), напісаная ў традыцыях гераічнага эпасу і рыцарскага рамана. Паэма была асуджана інквізіцыяй, яе другая рэдакцыя пад назвай «Заваяваны Іерусалім» (1593) мае артадаксальна-каталіцкі характар. Аўтар паэмы «Сем дзён стварэння свету» (1594), філасофскіх «Дыялогаў» (зберагліся 28 з іх, у тым ліку «Бацька сям’і», 1583[6]), драмы «Амінта» (1573) і іншых твораў.
У апошнія гады жыцця пасля цяжкай псіхічнай хваробы Т. Таса адышоў ад ідэй гуманізму[6]. Пачаўся заняпад яго творчасці.
Вобраз Тарквата Таса як паэта і чалавека знайшоў адлюстраванне ў творчасці Ё. В. Гётэ, Дж. Байрана, Дж. Леапардзі, К. М. Бацюшкава, Н. В. Кукальніка і іншых[6][7].