Тарніца | |
---|---|
польск. Tarnica | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 1 346 м |
Адносная вышыня | 494 м |
Размяшчэнне | |
49°04′10″ пн. ш. 22°44′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Ваяводства | Падкарпацкае ваяводства |
Горная сістэма | Карпаты |
Хрыбет ці масіў | Заходнія Бяшчады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тарніца — найвышэйшы горны пік польскіх Бяшчадаў, які знаходзіцца на канцы хрыбта паланінаў, у групе так званага «гнязда» Тарніцы і Галіччы. Належыць да Кароны польскіх гор. Пік Тарніцы узносіцца на 500 м над далінай Валасаткі і мае асаблівы сілуэт. Ад суседняга масіва Крэменя хрыбет аддзелены глыбокім Гапроўскім перавалам, а з Шырокім верхам злучаецца востра вырэзаным перавалам, вышынёй 1275 м над узроўнем мора, ад якога паходзіць назва гары (на румынскай мове слова «tarniţa» значыць «сядло», «перавал»). Вузкі, востры, крыху падоўжаны хрыбет гары, з двума выразнымі пікамі (1346 і 1339 м), поўны валуноў і натуральных заглубенняў, а таксама парэшткаў ваенных акопаў.