Тарфянік — біялагічны аб’ект, экасістэма, які ўключае комплекс раслін і іх рэшткаў, што ўтвараюць ва ўмовах падвышанай вільготнасці ўзаемазалежную супольнасць. Вышэйшы тып існавання жывых арганізмаў, аналагічны каралавым рыфам, лясным масівам і гарадскім мегаполісам.
У розных геамарфалагічных умовах вылучаюцца нізінны, пераходны і верхавы тыпы, якія адрозніваюцца відавым складам. Падчас росту тарфянік, пры памяншэнні мінеральнага харчавання, ён можа пераходзіць ад нізіннага да верхавога тыпу. Часам тарфянік наплывае на сапрапель, уключаны хібна ў яго склад, што недапушчальна, паколькі сапрапель — асадкавая парода, гэта значыць геалагічны аб’ект[1].
Тарфянік на Вікісховішчы |