Горад
Тархуна
ترهونة
| ||||||||||
Тархуна (араб. ترهونة) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эль-Маргаб. Размешчаны ў 80 км на поўдзень ад Трыпалі. Насельніцтва (разам з Міслатай) па перапісу 2003 года складала 296 000 чалавек[1]. У XIX — пер. пал. XX стагоддзя быў вядомы пад назвай Аль-Байрат. Сваю цяперашнюю назву атрымаў са здабыццём Лівіяй незалежнасці. Буйны вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі (аліўкавы алей, збожжавыя, фігі, вінаград, арэхі). Юрыдычны факультэт універсітэта Аль-Насера[2].