Татарнік калючы

Татарнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Onopordum acanthium L., Sp. Pl. 2: 827 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38140
NCBI  92915
EOL  819830
IPNI  235234-1
TPL  gcc-90654

Тата́рнік калючы[1][2][3], аснаполдыум калючы[3] (Onopordum acanthium) — від кветкавых раслін роду Татарнік (Onopordum) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Татарнік калючы, чартапалох[2], анаподыум калючы[3], чортавы пазуры[4], чортавы пузыры[2].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Двухгадовая травяністая калючая расліна, можа вырастаць да 200 см. Сцябло прамое, галінастае, павуцініста-лямцавае, з шырокімі калючымі крыламі. Лісце зубчастае, з жоўтымі калючкамі на зубцах. Кветкі трубчастыя, лілова-пурпуровага колеру, у кошыках. Плод — сямянка.

Сустракаецца на тэрыторыі Беларусі, у Еўрапейскай частцы Расіі, Прыбалтыцы, паўночнай частцы Сярэдняй Азіі.

На акультураных тэрыторыях з’яўляецца шырока распаўсюджаным пустазеллем. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, эўтроф (нітрафіл)[5].

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Татарнік калючы ўжываецца ў ежу. Для гэтай мэты расліны збіраюць вясной, калі вышыня іх не перавышае 20 см. З маладых парасткаў і лісця падрыхтоўваюць салату, супы і баршчы. Ужываецца ў народнай медыцыне.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в БелЭн 2002.
  3. а б в ЭПБ 1983.
  4. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
  5. Татарник колючий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Татарник колючий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 30 чэрвеня 2024)
  • Onopordum acanthium L. у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023)