Татранскі нацыянальны парк | |
---|---|
польск.: Tatrzański Park Narodowy | |
катэгорыя IUCN: Нацыянальны парк[d] | |
Размяшчэнне | Польшча |
Плошча |
|
Дата заснавання | 1954 |
Сайт | tpn.pl (польск.) |
Татранскі нацыянальны парк (польск.: Tatrzański Park Narodowy) — нацыянальны парк у паўднёвай частцы Польшчы, на мяжы са Славакіяй. Разам з аднайменным нацыянальным паркам у Славакіі ўтварае адзіную ахоўную прыродную тэрыторыю.
Нацыянальны парк быў адкрыты ў 1954 годзе на плошчы 22 тысяч га для аховы ўнікальных горных ландшафтаў Татрынскіх гор. У 1993 годзе атрымаў статус біясфернага запаведніка ЮНЕСКА.
На тэрыторыі нацыянальнага парку размешчана найвышэйшая горная вяршыня Польшчы — Рысы, вышыня якой складае 2499 м над узроўнем мора. У парку — каля 650 пячор, сярод якіх сістэма пячор Велка-Снежна з’яўляецца самай доўгай (каля 18 км) і самай глыбокай (да 814 м). На тэрыторыі парку працякаюць некалькі ручаёў і размяшчаюцца каля 30 горных азёр, найбуйнейшае з якіх — Морске-Ока (0,349 км²). Найбуйнейшы вадаспад — Велка-Сіклава, вышыня якога складае 70 м.
На вышынях менш як 1250 м пераважаюць лесу з піхты і бярозы, а вышэй названай вышыні — яловыя лясы. Вышэй за адзнаку ў 1800 м распасціраюцца альпійскія лугі. У парку жывуць альпійскі сурок, сарна, беркут, пугач.