сімвал | ντ |
---|---|
маса | менш за 0,28 эВ, але не нулявая ва ўсіх водараў (νe, νμ, ντ) |
статыстыка | ферміён |
група | лептон |
пакаленне | трэцяе |
узаемадзеянне |
слабае, гравітацыйнае |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | 0 |
спін | ½ |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
час жыцця | стабільныя |
каналы распаду | няма |
састаў часціцы | элементарная часціца |
адкрыта | DONUT collaboration (2000) |
Тау-нейтрына (абазначаюцца як ντ) — элементарная часціца, адзін з трох відаў нейтрына, г.зн. нейтральны лептон. Разам з тау-лептонам (таонам), тау-нейтрына складае трэцяе пакаленне лептонаў. Тау-нейтрына з'яўляецца апошнім адкрытым лептонам і адной з апошніх выяўленых часціц, прадказанай Стандартнай мадэллю.
Існаванне трэцяга віду нейтрына мелася на ўвазе пасля таго, як ў 1975 годзе быў адкрыты тау-лептон на электрон-пазітронным калайдары SPEAR у нацыянальнай лабараторыі SLAC (Стэнфард, ЗША) М. Перлам і супрацоўнікамі.[1] Аб эксперыментальным адкрыцці тау-нейтрына было аб'яўлена ў ліпені 2000 калабарацыяй DONUT (англ.: Direct Observation of the Nu Tau — прамое назіранне нейтрына тау), якая працуе на пабудаванай у 1990-х эксперыментальнай устаноўцы, размешчанай на базе Фермілаба і прызначаная спецыяльна для прамога выяўлення тау-нейтрына.[2]
Пасля адкрыцця тау-нейтрына заставалася толькі адна нявыяўленая часціца з прадказаных Стандартнай мадэллю — базон Хігса, які быў знойдзены ў 2012 годзе ў Вялікім адронным калайдары.