Тафтан | |
---|---|
перс. تفتان | |
![]() | |
Краіна | |
Вышыня вяршыні | 3940 м |
![]() |
Тафтан (перс.: تفتان) — актыўны стратавулкан эпохі галацэну. Размешчаны на паўднёвым усходзе Ірана ў правінцыі Сістан і Белуджыстан.
Тафтан — эрадзіраваны андэзітавы стратавулкан. Вышыня вяршыні вулкана складае 3940 метраў. У студзені 1902 года вулкан моцна дыміўся некалькі дзён, часам з моцным свячэннем на працягу начнога часу. У 1993 годзе з вулкана пайшоў лававы паток, але, магчыма, гэта быў толькі паток расплаўленай серы[1].