Тахікардыя

Тахікардыя
МКХ-10 I47.47.-I49.49., R00.000.0
МКХ-9 427427, 785.0785.0
МКБ-9-КМ 785.0
MeSH D013610
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тахікарды́я[1] (стар.-грэч.: ταχύς — хуткі і καρδία — сэрца) — павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў (ЧСС) ад 90 удараў у хвіліну. Варта адрозніваць тахікардыю як паталагічную з’яву, г.зн. павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў у спакоі, і тахікардыю як нармальную фізіялагічную з’яву (павелічэнне ЧСС у выніку фізічнай нагрузкі, хвалявання ці страху).

Паталагічная тахікардыя шкодная па некалькіх прычынах. Па-першае, пры частым сэрцабіцці зніжаецца эфектыўнасць працы сэрца, бо жалудачкі не паспяваюць напоўніцца крывёй, у выніку чаго паніжаецца артэрыяльны ціск і памяншаецца прыток крыві да органаў. Па-другое, пагаршаюцца ўмовы кровазабеспячэння самога сэрца, бо яно здзяйсняе вялікую працу ў адзінку часу і патрабуе больш кіслароду, а дрэнныя ўмовы кровазабеспячэння сэрца павялічваюць рызыку ішэмічнай хваробы і наступнага інфаркту.

Тахікардыя — не хвароба, а сімптом, бо яна можа ўзнікаць як праява многіх розных захворванняў. Найбольш частымі прычынамі тахікардыі служаць парушэнні вегетатыўнай нервовай сістэмы, парушэнні эндакрыннай сістэмы, парушэнні гемадынамікі і розныя формы арытміі.