Таццяна Самойлава | |
---|---|
руск.: Татьяна Евгеньевна Самойлова | |
Імя пры нараджэнні | Таццяна Яўгенаўна Самойлава |
Дата нараджэння | 4 мая 1934[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 2014[2][3][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
СССР Расія |
Бацька | Яўген Самойлаў[d] |
Муж | Васіль Сямёнавіч Ланавы, Саламон Шульман і Valery Osipov[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, актрыса |
Кар’ера | 1955 — цяперашні час |
Узнагароды | |
IMDb | 0759967 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таццяна Яўгенаўна Самойлава (4 мая 1934, Ленінград — 4 мая 2014, Масква) — савецкая актрыса, заслужаная артыстка РСФСР (1963), народная артыстка РФ (1992). Лаўрэат Прэміі журы XI Канскага фестывалю «Апельсінавае дрэва» як «самай сціплай і чароўнай актрысе» (1957, за фільм «Ляцяць жураўлі»).
Зорная роля Таццяны Самойлавай ў кіно — роля Веранікі ў карціне Міхаіла Калатозава «Ляцяць жураўлі» па п’есе Віктара Розава «Вечна жывыя». Гераіня Самойлавай — учарашняя бестурботная маскоўская школьніца, якая страціла ў гады Вялікай Айчыннай вайны сваіх бацькоў, здраджвае каханаму, які пайшоў на фронт, з яго стрыечным братам. Фільм стаў лаўрэатам «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю, а Таццяна Самойлава стала зоркай савецкага экрана. Пасля фестывалю Таццяна Самойлава вярнулася ў Маскву, паступіла ў ГIТIС. Была прынята ў Тэатр імя У. Маякоўскага, затым перайшла ў Тэатр імя Я. Б. Вахтангава, дзе працавала да 1960 года. Пасля карціны «Ляцяць жураўлі» Таццяна згуляла толькі ў некалькіх фільмах і знікла з экранаў. Другі раз пра Таццяну загаварылі пасля выхаду на экран фільма Аляксандра Зархі «Ганна Карэніна», дзе яна згуляла загалоўную ролю. Адно з яркіх з’яўленняў у кіно ў новы час — у фільме «Няма смерці для мяне», у якім Таццяна Самойлава апавядае пра сваё сённяшняе жыцця, аб адзіноце і расстанні з сынам. Жыла і працавала Таццяна Самойлава ў Маскве.