Ташкенцкі метрапалітэн

Ташкенцкі метрапалітэн
Тошкент метрополитени
Інфармацыя
Краіна Узбекістан
Горад Ташкент
Дата адкрыцця 6 лістапада 1977
Даўжыня ліній 70,5 км
Колькасць станцый 50
Колькасць ліній 4
Пасажырапаток за дзень 180-200 тыс.пас./суткі[1]
Пасажырапаток за год 71,2 млн чал. (2019)[2]
Ташкенцкі метрапалітэн на Вікісховішчы

Ташкенцкі метрапалітэн (узб.: Toshkent metropoliteni) — сістэма ліній метрапалітэна ў Ташкенце (Узбекістан) — агульная працягласць 70,5 км, 50 станцый, 4 ліній (на 2024 год)[3].

Гісторыя будаўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва Ташкентскага метрапалітэна пачалося ў 1968—1970 гадах.

Першая лінія (пазней атрымала назву Чыланзарская) працягласцю 12,2 км і 9 станцыямі была пушчана ў 1977 годзе. Другая чарга гэтай лініі была запушчана ў эксплуатацыю ў 1980 годзе.

Першая частка другой лініі Ташкенцкага метрапалітэна (Узбекістанскай) была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1984 годзе, а поўнасцю стала функцыянаваць з 1992 года.

За гады Незалежнасці была спраектавана і здадзена ў эксплуатацыю ў верасні 2001 года першая частка Юнусабадскай лініі — 6 станцый, а 30 жніўня 2020 года яшчэ дзве станцыі.

Таксама, з 30 жніўня 2020 года, запушчана першая чарга (7 станцый) наземнай кальцавой лініі (Трыццаць гадоў Незалежнасці) метро.

26 снежня 2020 года адкрыты Сергелійскі наземны участак (радыус) Чыланзарскай лініі, які складаецца з 5 станцый.

З 25 красавіка 2023 года запушчаны яшчэ 5 станцый наземнай кальцавой лініі. 11 сакавіка 2024 года былі адкрыты яшчэ 2 станцыі гэтай лініі.