| ||||||||||||||||||||||
Таўзанд-Окс (англ.: Thousand Oaks) — горад у штаце Каліфорнія, ЗША. Горад быў названы ў гонар дубоў, якія ўпрыгожваюць цэнтральную плошчу (літаральны пераклад назвы — «тысяча дубоў»). Горад размешчаны ў самай населенай частцы рэгіянальнай вобласці, якая называецца Conejo Valley. Па дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, агульная плошча — 143 км², з якіх 142 км² — зямля і 0,39 км² (0,27 %) — вада.