Таўнсвіл
| ||||||||||||||||||||||
Таўнсвіл[3] (англ.: Townsville) — горад у паўночна-ўсходняй частцы аўстралійскага штата Квінслэнд, цэнтр аднайменнага раёна мясцовага самакіравання. Насельніцтва горада паводле ацэнак на 2006 год складала прыкладна 143 тысячы чалавек, а насельніцтва ўсяго раёна — 175,5 тысяч чалавек (2008 год). Бліжэйшыя буйныя гарады — Макай (размешчаны за 330 км на паўднёвы ўсход) і Кэрнс (размешчаны за 300 км на поўнач).
|